top of page

Энцыклапедыя маленькага беларуса














Радзіма
Бор адвечны, рэк разлівы,
Залатыя горы-нівы,
Неба вольнае над імі, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Дом наш, ласкаю сагрэты,
Продкаў мудрых запаветы,
Мова, спеўная надзіва, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мікола Маляўка

Прывітанне, дарагія сябры!
У кожнага чалавека ёсць Радзіма. Кожны з нас любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Наша Радзіма — гэта Беларусь, самая прыгожая, самая любая краіна. Наш родны беларускі край! Ён прыгожы і непаўторны сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі і дарогамі…
Многія з вас ужо шмат дзе пабывалі – падарожнічалі па бязмежных прасторах не толькі нашай краіны, але і далёка за яе межамі. Аднак толькі на Радзіме нашаму сэрцу па-сапраўднаму ўтульна, а думкам хораша. Тут усё асаблівае. Калі ўсмешкі – дык шчырыя. Калі крыніцы – дык чыстыя. Калі праца – дык самаадданая.
Кніга – каштоўны падарунак для кожнага чалавека. Гэта мост паміж пакаленнямі, інфармацыя для зберажэння спадчыны нашчадкам. Той, хто чытае, шмат пра што ведае, становіцца разумным, мудрым. Гэта кніга пра нашу цудоўную Беларусь.
На старонках энцыклапедыі прадстаўляецца магчымасць здзейсніць сваё адкрыццё, разгадаць сваю гістарычную таямніцу, глыбей зразумець асаблівасці гісторыі і культуры.
Энцыклапедыя
Клікаем па кнізе і пачынаем гуляць


bottom of page











